Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/287

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОНОПАТИТЬ што, чым; забіваць шчэлкі, пазы пакульлям; пакляваць.

КОНОПЛЯ ж. расьціна Cannabis sativa; канаплі, калапні, канопы, канопны, канопнік. капопка, канопісты.

КОНСЕРВАТОР м. захоўнік, хто бароніць стары палітычны лад; спраціўляецца навізьне — кастырнік, пазаднік.

КОНСИЛІУМ м. лац. рада, нарада асабліва дактароў.

КОНСИСТОРІЯ ж. лац. эпархіяльная духоўная канцелярыя; кансысторыя.

КОНСКРИПЦІЯ м. фр. набор салдатаў пры помачы лёсаванья; попісь.

КОНСОЛЬ м. фр. архіт. арнамант. на сьцяне палічкай; пастадок.

КОНСПЕКТ м. лац. скарочаны зьмест; скарот.

КОНСТИТУЦІЯ ж. лац. дзяржаўны статут.

КОНСТРУКЦІЯ ж. лац. пабудова. Пабудова мовы, выкладу.

КОНСУЛ м. лац. упаўнамочаны ад ураду ў тарговых справах у другой дзяржаве; консул, консульскі, консульства.

КОНТИНЕНТ м. лац. цьвердзь.

КОНТИНГЕНТ м. лац. бонда, часьць.

КОНТОРА ж. фр. мейсца кіраўніцтва гаспадарчымі і рахунковымі справамі; кантора, канцелярія.

КОНТРА ж. фр. супроць.

КОНТРАБАНДА ж. фр. качмарка, качмарства, карчмаршчык; кантрабанда, кантрабандзісты.

КОНТРАБАС м. фр. басэтля, басоля, басэтліста. Не да хлеба, не да солі, калі граюць на басолі,

КОНТРАМАРКА ж. цэдлік.

КОНТРАСИГНОВКА ж. фр. зарука.

КОНТРАФАКЦІЯ ж. фр. падробка.