Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/272

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КЛАДБИЩЕ, магілкі, магільнік, могільнік, могліцы; жальнік, гробішча. Жальнік, найменьне архаічнае, захавалася ў названьні урочышч дзе былі старыя магільнікі. Гробішча, эпітэт магільніка, так сама як у Магілеўшчыне гай гаёк кажуць, каб не вымаўляць „непатрэбнага“ слова, гэта таго-ж парадку, „заімак“ як аб чорце кажуць „той“, „гэны“, „нячысьцік“.

КЛАНЯТЬСЯ, кланяцца, шапкаваць. Вядуць пад рукі шапкуюць, услуговуюць (Сержп.).

КЛАПАН м. нямецк., затамка.

КЛАРИФИКАЦІЯ ж. ачышчаньне цечыва адстойкай ці працэдкай; кляраваньне, кляраваць, кляроўны.

КЛАРНЕТ м. духовы музычны інструмант; клярнэт, клярнэціста.

КЛАСС, КЛАС м. аддзел, падзел, рад, парадак, круг аднастайнага; кляса, клясовы, клясаваць, класыфікаваць; парадак.

КЛАСТЬ што, класьць, класьці, класцца, кладомы, кладка, кладзісты, кладовіцца, клядоўся. Ужо ў вёсцы кладовіліся людзі спаць. Кладоўсь, сыну, спаці! Кладомае не стаіць, вісомае не ляжыць.

КЛАДОВАЯ ж. клетка якая служыць да складаньня рэчаў; кладоўка, кладушка; клетаўка, сьпіжарня. Занясі хлеб у клетаўку. Клець служыць да перахову збожжа і будуецца асобна ад хаты, клетаўку робяць з другой палавіны сяней, да складаньня гаспадарскіх рэчаў. Сьпіжарня, ужываецца ў заходняй часьці Беларусі, здаецца што гэта полёнізм.

КЛАД м. грошы і багацьце паложаныя ў зямлю, захаванае багацьце; скарб.

КЛАДЬ, тавар, цягар, што паложана на воз; покладзь, цягар.

КЛЕВАТЬ што, дзюбаць, дзюбае, дзюбацца, дзюбаньне, дзяўбсьціся; зобаць, зобле. Куры