Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/271

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачуцьцё. Яблакі кісьлякі нейкія. Кіслага німа што кісьліць. Кіслаць, кісладзь выражае тое-ж самае, што па расійску „кислота“, „кислоты“. Kicлацю выпаліў барадаўку.

КИСЛОРОД м. кіслатвор, кіслатворны.

КИСЛОСЛАДКІЙ, кісласоладкі.

КИСЛИЦА ж. расьціна Oxalis acetosella; зайча капуста, кішніца.

КИСТЬ рукі, пясьць; корсьць, (корх); малярскаяпэнзаль, квач, квачык, квасьцік; ягадгрозьдзь, грозьдзі; шабліцаўё, цэўка; пры паясе пучок нітак для аздобы — кутас, кутасы, кутасік. Добрага пэнзаля абраз. Квачам беляць сьцены, малююць платы, але квачыкамі называюць і малярскія пэнзлі. Цэлымі грозьдзямі зьвісаюць парэчкі. Кумасы зьвісаюць з чырвоных шнуроў. Паяс без кутасаў, што сабака без хваста.

КИТЕЛЬ м. ням. палатняны летні мужскі надзетак; кулёк.

КИТ м. грэцк. морскі млекасытны зьвер, бывае аграмаднага ўзросту; кіт.

КИЧИТЬСЯ, пышацца, чваніца, курбечыцца.

КИШКА ж. агульн. слав. кішка, кішкаваты, кішэчны, кішэчнік. З жалудка кішкі пачынаюцца дванадцаціпальцнай кішкой, шкаладой; далей ідуць тонкія кішкі або шлункі; пераходзяць у тоўстую кішку або кіндзюк і канчаюцца кезаўкай або выспарожнай кішкой.

КИШМИШ м. гатунак дробнага вінагрозьдзя, у якім німа прыкметных костачак; разынкі бяз костачак.

КІОСК м. турэцк, лубянёк, лётамка для дробнай прадажы; летамка.

КІОТ м. ківот.

КЛАВИШ м. асьверчык з малаточкам пры фартапіяне — клявіш, клявішы, клявятура: пры гармоніцы — клыпагі, клыпажок, пры клярнэце — затамкі, затамні.