Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/273

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

клюць ячмень. Курачка па зернятку дзюбае. Пеўні дзяўбуцца. Зоблюць пташкі калаплі.

КЛЕВЕР м. нямец. агульнае названьне болыш дзесяці адмен травы Trifolium; дзяціліна.

КЛЕВЕТАТЬ на каго, абмаўляць, абмова; чарніць, ачарніць, лыгвоніць. Ачарнілі дзеўку, абмовілі. Ён на усіх лігвоніць, брехча.

КЛЕВОК аб рыбе калі яе вудзяць; скубе. Сягоньня добра скубе рыба: паплавок так і скача.

КЛЕВРЕТ м. (лац. collibertus) таварыш, тайнік, паплечнік, падхалім.

КЛЕГТАТЬ, крычаць як хіжные птахі; клыгтаць, клыгатаць. Арол клыгоча, крыві хоча.

КЛЕЙ м. клей, клейкі, клеіць, клейкасьць, кляісты, клейкаваты, клейкавіна, клейніца.

КЛЕЕНКА ж. тканіна прасычаня якой кляістай масай; цырата, вашчанка.

КЛЕЙКІЙ, ліпкі, клейкі.

КЛЕЙМО ср. знак накладаны на рэчы; таўро, таўраваць; штэмпаль, штэмпляваць.

КЛЕКОТАТЬ, клыгтаць, клыгоча; клякатаць.

КЛЕН, дрэва Acer; клён, кляновы.

КЛЕЩИ м. мн. адмена шчыпцаў з доўгімі ручкамі; клюгі, уклюжыць, склюжыліся.

КЛЕШНЯ ж. клюшня. Ракава клюшня.

КЛИКУША м. апантаная, гістэрычка.

КЛИМАТ м. стан пагоды ў данай мясцовасьці; клімат.

КЛИНИКА ж. лазарэт пры мэдычнай школе, лазарэт для навучаньня і досьлецаў; клініка.

КЛИНОК м. ням. сталёвая часьць халоднай зброі, акром штыка; лязо, клінга. Лязо шаблі, нажа, корда.

КЛИНЧАТЫЙ, клінаваты.

КЛИР м. сабраньне сьвятароў і слуг царкоўных; ўся царкоўная служба; клер.

КЛИСТИР м. анэма, промытка.