зьнеціцца. Зямная слава нікне як дым. Зьнікнуў з вачэй. Зьнеціўся бес у балоце.
ИСЧЕРЕДНЫЙ, знечародны.
ИСЧЕРКИВАТЬ што, скрэмзаць, скрэмзаны.
ИСЧЕРПЫВАТЬ што, вычэрпываць.
ИСЧЕРТИТЬ што, скрэсьліць, пакрэсьліць.
ИСЧИСЛЯТЬ што, вылічаць, чотаваць. Чотаваць гаворуць у Лідчыне.
ИСЧИСЛЕНІЕ ср. вылічэньне, вылічаньне.
ИСЩЕЛОЧИТЬ попел. вылужыць, выжлукціць.
ИТОГ м. вывад кождага складаньня, сколькі чаго наагул; сума, сумація; зьлічво. Слова зьлічво выражае ня суму, а „счет“ і дзеля гэтага ўжываньне яго ў першым значэньні памылковае.
ИТОГО прысл. усяго. Пішацца пад зьлічвом, супроць агульнай сумы.
ИТОЖИТЬ, зьлічаць.
ИХТІОЛОГІЯ ж. грэцк, навука аб рыбах; іхтыолёгія.
ИХТИОЛИТ м. грэцк. акамеўшая рыба; іхтыоліт.
ИХТИОЗАВР м. грэцк. дапатопнае выкопнае стварэньне, рыбаяшчар; іхтыозаўр.
ІХ заімак. іх, іхні. Гэта іхні загон. Жывем іх ласкамі, іхнімі ласкамі.
ИЩЕЙКА аб сабаках, ганчак, гончы.
І.
ІЕГОВА м. жыдоўскае імя Бога; Ягова.
ІЕРАРХ м. грэцк. сьвятаразьверхнік: біскуп, архірэй, мітрапаліт; герарх, герархія.
ІЕРЕЙ м. грэцк. хрысьціянскі сьвятар; сьвятар.
ІЕРОМОНАХ м. грэц. манах-сьвятар; яраманах.