Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/254

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ІЕРЕМІАДА ж. сьлёзнае, плаклівае зажаленьне; ераміяда.

ІЕРОГЛИФ м. пісьмо умоўнымі рысункамі замест літараў; герогліф. Егіпецкіе герогліфы ведамы больш за іншыя.

ІЕРУСАЛИМ м. горад, даўнейшая сталіца жыдоўскага царства; Ерузалім.

ІОРДАН м. прорубка для водасьвяцьця на Вадохрышча; ярдан.

ІЮЛЬ м. сёмы месяц у годзе; ліпень.

ІЮНЬ м. шосты месяц у годзе; чэрвень.

K.

КАБА ж. нявысокі кол ўбіты ў зямлю да прывязаваньня чоўнаў, а такжа калода служачая да гэтай патрэбы: астуг. Прывяжы човен да астуга. Лёд паламаў рыбацкія астугі.

КАБАК м. Дом дзе прадаюць і расьпіваюць пьяныя напіткі; карчма, карчомны, карчмаваць, карчмар-рка.

КАБАЛА ж. кождае пісанае забавязаньне; усякая няволя, залежнасьць; запалон, азапаланіваць.

КАБАЛИСТКА ж. жыдоўскае містычнае тлумачаньне Старага Закону (Бібліі), злучанае з чарадзейскмімі забабонамі; кабалістыка.

КАБАН м. сьвінны самец ня выкладаны; кілун, кнур, кнораз, керназ; выкладаны: парсюк, кабан, вяпрук, вепр.

КАБЕЛЬ м. марск. вяроўка ад 6 да 12 цаляў таўшчыні; снасьць.

КАБИНЕТ м. сьвятліца да адасобленай інтэлігенцкай працы; работня, працоўня, кабінэт.

КАБЛУК м. набойка пры боце пад пятой; запятак, абцас. Слова „абцас“ чужое ў нашай мове.

КАБОЛКА ж. простая пяньковая нітка, таўшчынёй як гусінае пяро, з якіх віюць снасьці; павітка.