Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/252

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ИСТРЕБЛЯТЬ што, нішчыць, вынішчаць, выгубляць.

ИСТРЕБЛЕНІЕ, нішчаньне, вынішчаньне.

ИСТРЕБОВАТЬ што, зажадаць. Зажадаўшы тлумачэньня, разгледзь справу.

ИСТРЕПАТЬ што, аб лёне і наагул валакне: вытрапаць; аб кнігах, вопратцы; схлюндрыць, зьдерці, злахматаць.

ИСТРЕПОК м. атропак, хлюндыр, дзярмень, лахмат.

ИСТРЕСКАТЬСЯ, патрэскацца, палонацца.

ИСТУКАН м. паганскі бажок круглай работы; стод.

ИСТЯЗАТЬ, мучыць, тузаць, катаваць.

ИСХОД м. выхад, зыход, вынік. Чакаем выніку справы. Чакаем зыходу сонца. Выхад жыдоў з Егіпту.

ИСХОДНЫЙ, высходны, Ад высхаду ракі да яе сутокаў.

ИСХОДЯЩІЙ аб дакумантах, выбываючы, адваротнае: паступаючы.

ИСХОДАТАЙСТВОВАТЬвыстарацца.

ИСХИЩАТЬ што, выхватаць, выхват.

ИСХЛОПОТАТЬ што, выклапаціць, выстарацца.

ИСХУДАТЬ, схудзець, схудзеўшы.

ИСЦАРАПАТЬ што, зьдзярстаць, падзёрстаць. Хто гэта падзёрстаў рысунак? Дзе ты падзярстаў сабе рукі.

ИСЦѢЛЯТЬ што, вызгаяць, вызгаяцца, вызгойнасьць, вызгаіць, вызгойшчык, вызгойлівы. Ня можна вызгаіць, то лепш адсеч. Вызгойлівая рана, але пакуль выгаіцца часу трэба.

ИСЧАДІЕ ср. вызродзьдзе, вырадак, выродны.

ИСЧАХНУТЬ, ссонуць, счануць. Чане дзеўка на вачах.

ИСЧЕЗАТЬ прападаць бяз весьці, момантальна хавацца, рабіцца нявідомым; зьнікаць, знікомы,