АРТИСТ м. франц. чалавек які займаецца прыгожым мастацтвам; больш ужываецца аб музыкантах, малярах, танцорах; кудзейнік „скоморохове, кудейнице и глумце“ (Архіў Тур.-Пінскай Архіепіскопіі). Мастак, мастацкі, мастачыць.
АРТИШОК м. фрукт расьціны Cinara Scolimus, карштук.
АРХІ грэцк. пачат. само па сабе ня ўжываецца, а перад другімі словамі, калі трэба падняць іх у найвышэйшую ступеню; архібіскуп, архімандрыт, архіпастыр, архісправядлівец.
АРХАНГЕЛ м. грэцк. арханел, арханельскі.
АРХИТЕКТУРА ж. грэцк. бўданічнае мастацтва: архітэктура. У нар. песьнях захавалася слова дойлід у значэньні будаўнічага. А ў Турове, на мураве, тры дойліды цэркаўку стаўлялі.
АССОЦІАЦІЯ ж. франц. зграмаджаньне, сабраньне, таварыства, сувязь, змова дзеля якой колечы агульнай мэты.
АСПИД м. грэц. ядавітая зьмяя: баечны зьмей, цмок.
АСТМА ж. грэцк. мэд. хвароба — разшырэньне лёгкіх, удушша, удушлівы, удушлівец.
АСТРОНОМІЯ ж. грэцк. навука аб небе, зорніцтва, астраномія.
АСТРОЛЯБІЯ ж. грэцк. землямерны прыбор, вугламер,
АТАКОВАНІЕ франц. напад, наступленьне.
АТЕИЗМ м. грэцк. бязвернасьць, нявера ў Бога, бязбожнік, бамбіза.
АУДІЕНЦІЯ лац. паслуханьне, прыймо.
АФІША ж. франц. апавестка на паперы аб якім колечы відовішчы, сабраньні, прадажы; публікатка; стар. арх. аклічны ліст.
АФОРИЗМ м. грэцк. кароткі і ясны высказ; афарызм.
АФРОНТ м. франц. асабістая зьнявага, зьняважаньне гонару.