Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Б.

БАБА ж. замужная жанка, асабліва перад старасьцю (раней: малодка, маладуха, маладзіца) баба, бабка, бабуля, бабуся, бабця, бабно, бабарыха. Бабнік, бабадур, бабалюб, бабахот, эпітэты-прозьвішчы даваныя мужчынам, якія маюць тыя або іншыя адносіны да баб. Бабінец сені ў церквах і касьцёлах, дзе зазвычай сідзяць жабруючыя бабы. Бабіць прыймаць новародка, адрэзаць пуп нобародку.

БАБА-ЯГА міт. істота, Баба-Юга, або Юга-баба; Югася (сьмерць).

БАБОЧКА ж. мятлік, мятулёк, зборнае — мятуліца.

БАГЕТА ж. франц. рамніца.

БАГОР м. жалезны крук на шасьце; басог.

БАГРОВЫЙ, самай яскравай і густой чырвонай барвы; пурпуровы.

БАГРЕЦ пурпура. Даўней ужывалі дзеля абазначэньня пурпуровага колеру такжа слова — кармазын; кармазыновая шляхта — багатая, адзетая у кармазыны, чырвоны аксаміт.

БАДЬЯ ж. вялікі цэбар з тоўстых клепак; бодня, чоп.

БАЗА ж., БАЗИС м. лац. аснова, апора, спод, астоя.

БАЗАР м. татар. торг на адкрытым мейсцы, торжыча, самае мейсца, дзе бывае торг — майдан рынак, дзень тыдня ў які адбываецца торг; кірмаш — зьезд у тарговыя дні, ў азначанае мейсца.

БАЙКА ж. англ. мяккая, тоўстая, вельмі варсістая тканіна, кучбай, стар. кодыр.

БАКАЛЕЯ тавар. сушаныя фрукты: разынкі, сьлівы, дактылі, (фінікі), арэхі, канфітуры, мёд і інш.; сушаніны.

БАКЕНБАРДЫ м. ням. часьць барады на шчанэ да вушэй; бакі.