Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

готыцкая — стралістая; арка. Аркада цэлы рад выгбаў, аблукавін.

АРКАН м. татар. вяроўка пятлёй лавіць коней на пашы, зьвярыну на ўловах, а часам і ворага на вайне; сілно, сіляць: Нашто засіляцца — лезьць у пятлю. Ажаніўся — што засіліўся. Сядзіць вудаль на ляду. падпер кіям бараду, сілявачку сіляе, на вяровачку нізае. Захлыска. На захлыску каня улавіў. Захлыскі разставіў наізайцаў.

АРКТИЧНЫЙ, паўночны датычны паўночнае буклі (полюса), або паўклуббя (полушарія) зямлі — сіверны; сіверны круг, сіверны паяс:

АРМІЯ ж. франц. дзяржаўнае сухапутнае войска, пяхота і конніца; армія, армейны, армеяц, армейшчына.

АРМЯК м. матар., тканіна з воўны і вярблюджага пуху, вырабляная б. ч. татарамі; кучбай. Суконная вопратка зшытая з армячыны, кучбаю і наагул шырокая вопратка халатам, — чугай.

АРОМАТ м. грэцк. добрапахнасьць, пахнасьць, прыемны пах; водар. Водар прыемны са сьвежага сена. Вохнасць. Вохнасьць тхне з кветніка. Прыемная вохнасьць ад кадзіва. Вохны гарошык пасеяла.

АРСЕНАЛ м. франц. будынак дзе перахоўвуецца зброя і вайсковыя прыналежнасьці; збройня.

АРТАЧИТЬСЯ, дыбіцца, ўздыбіцца, на дыбы стануць, пайсьці. Аськірзацца. Набяры вады ў губу, то і будзеш маўчаць, не станеш аськірзацца з мужам. (Сержпут.).

АРТЕЛЬ ж., слова таго-ж караня, што і рота, але з перастаноўкай першых літар; таварыства, брацтва; сябрына, сябраваць, сяброўшчына. Сябраннае права апісана ў Статуце В. Кн. Літоўскага.

АРТИКУЛ м. лац. даўней значыла: аддзел, стацьця; артыкул.

АРТИЛЛЕРІЯ ж. франц. цяжкая агнястрэльная зброя, не ручная: гармата, гарматная служба, гарматнік, гарматніцкі.