Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

золівам. Доктар даў нейкай золіўкі і казаў піць штодзень па лыжцы.

АРАВА ж. арава. Бурлацкая арава цягнецца (Даль).. Арава бурлакоў пьяных ўвалілася ў карчму.

АРАПНИК м. доўгі раменны біч, бізун; бізуншчык хто арудуе бізуном; бізуніць, бізаваць біць бізуном.

АРАП м. ад прыроды чорнаскуры чалавек, ураджэнец гарачых краёў; асабліва Афрыкі; мурын, мурынскі да яго датычны. Чорны, як мурын.

АРБА ср. нескл. павозка па двох колах бедка.

АРБУЗ м. расьціна і ядомы плод Curcubita Citrullus кавун.

АРЕНА ж. лац. мейсца да барацьбы, бітвы, перагонаў, відовішч, майдан, ток.

АРЕСТ м. франц. задзяржаньне чалавека пад старожай, вартай, увязьненьне; арышт. Дамовы арышт. Арыштавалі тавар на рынку. Арыштант, стар. вязень. Арыштанцкія харчы. Арыштанцкае жыцьцё, паступаньне.

АРИСТОКРАТІЯ ж. грэцк., дзяржаўны лад, дзе вышэйшая ўлада ў руках паноў, магутаў, вяльможаў, асобнага высшага стану, што перадае свае прывілеі ў патомнасьць, па роду. Грашавая арыстакрацыя, багачы, сьвежа збагацеўшыя купцы. Арыстакрацыя духовая, сабраньне людзей вучоных разумных, асьвечаных.

АРИМАН м. пэрс. міт. уасобленьне, злой цёмнай сілы - Гармей (Срезн.), супраціўная яму сіла дабра і сьвятла уасабляецца пэрсамі ў Гормузе (рас. Ормуза).

АРИѲМЕТИКА ж. грэцк. навука аб лічэньні; арытмэтыка, арытмэтычны.

АРІЕРГАРД м. франц. пазадны, пазаднік.

АРКА ж. лац. перакінутая праз адлегласьць дуга, столь, скляпеньне сьцяной: аблук, выгба. Рымская выгба круглая зьверху, усходняя — вастраватая,