Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляцца. Не мая гэта справа. Гэта ўжо яго спраўка. Справа судовая. Ен спраўца ўсей гэтай справы. Спраўнік, які вядзе справы ў канцалярыі — рэгістратар, „дѣловод“.

ДѢТИ ср. агульн слав. дзеці, дзяцёнак, дзяцё, дзіцянё, дзіцячы, дзетаваць, дзяцінства, дзяцю'к, дзетніца анат. тое што матка.

ДѢТИНА м. дзяцюк, дзяцюкоўскі.

ДЮЖИНА ж. лац. ням. дванадцаць або шэсьць пар; тузін, тузіновы, тузінковы, тузінаваць; двошасьцень, двошасны, дваштак. Даўней у нас лічылі не на дзясяткі і сотні, а на шастакі і копы. Зам. цяперашняга дзясатка лічэбнай адзінкай была капа, якая дзялілася на паўкопкі, паўкопак меў пяць шасьнёў, шостак, шастакоў; шастак дзяліўся на два траякі.

ДЮЙМ м. ням. цаля, цалёўка, цаляваць.

ДЮНЫ ж. ням. прыморскія сыпучыя пяскі; качагоры.

ДЯДЯ, м. брат бацькі, дзядьзка, дзядзенька; жонка бацькавага брата дзядзіна, маткі сястра — цётка.

ДЯТЕЛ м. птах. Picus, дзяцел. Дзяцел доўганосы. Хто-б аб дзятлу ведаў, каб не яго даўгі нос.

E.

ЕВА, хроснае імя; Еўга, Еўка, Еўця, Яўціся.

ЕВАНГЕЛІЕ, навука Хрыста або Новы Закон; Эвангельля.

ЕВНУХ м. тур. скапец, старж у гарэме; кастранец.

ЕВРЕЙ, найме сэміцкай народнасьці; габрай, габрайскі, габраі; юд, юдка, юдзька; жыд—оўка, жыдоўскі. Габрай, габрайскі слова кніжнае; юд, юдка, вядомы з песень: