Дявуля а такжа дзявуя гэтага не ажэніш ужо дзевым будзе да сьмерці. Панна; За стол за твой сяду паваю, ў ложа тваё лягу паннаю.
ДѢВАТЬ, ДѢТЬ, дзяваць, дзець, падзець; падзеў, западзець, западзеўся—цца.
ДѢД м. бацька бацькі або маткі; дзед, дзедка, дзядуля, дзядук, дзядуня, дзядусь, дзедухна, дзедаваць, дзедаўскі, дзядоўшчына. Слова дзяды гавораць яшчэ ў значэньні рас. „предки“. Нашы дзяды гэтага не рабілі і мы рабіць ня будзем. Дзедаўская слава.
ДѢЙСТВОВАТЬ, дзеяць, дзейны, дзейнасьць, дзейства, дзеяч, дзеячы, дзея.
ДѢЙСТВИТЕЛЬНЫЙ, праўдзівы, праўдны, акуратны; істотны, іставісты, скутэчны, запраўдны. Аказаўся запраўдны недахват. Запраўдны сьведка. Запраўдны гаспадар. Скутэчны спосаб. Іставісты сын. Іставісты гаспадар знайшоўся. Істасьць сумная але праўдная. Істотныя прычыны.
ДѢЙСТВІЕ ср. дзейнасьць, чыннасьць, чын.
ДѢЙСТВИТЕЛЬНО, запраўды, істотна, наўзапраўдзь, іставетна, запраўдна. Спраўдная золата. Запраўды кажу вам. Запраўды так будзе. Істотная прычына. Іставетная служба. Іставетнае здарэньне, не байка.
ДѢЛАТЬ што, рабіць, работа, работнік—ца, чыніць, учынак, учыніць, учынца, дзеяць, спраўляць, спраўца. Справіў ты мне вялікую крыўду.
Адапры акно, гляні на двор, |
ДѢЛИТЬ што, разадзіняць на часьці; дзяліць, дзеляная, дзель, дзеля, дзяленьне, дзяліцьба, дзяльба, дзялежа, дзялянка, дзелены, дзельны, дзялільшчык, дзяльбіт, дзяльніца, дзяльнік, дзельчае, дзельчык.
ДѢЛО прымета ад дзеяць; справа, спраўка, спраўца, спраўнік, спраўшчык, справіць, спраў-