Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДРОЖДИ ср. мн. іспод паддадзенага фэрмантаціі напітку, асабліва піва; брошчы, брысьнець, брузлы.

ДРОЖКИ, лягкавая павозка.

ДРОТИК, кароткая піка да кіданьня; вошчап.

ДРУГОЙ лічэб. другі, другога, другак, друіць, другач — тавар другой дабротнасьці.

ДРУГ м. такі-ж, роўны, другі я; друг дружны, друхна, дружыць, дружны, дружнік-ца, дружына; прыяцель—лка, ніца, прыязнь, прыязны. У Смаленшчыне і Вітабшчыне гавораць: тайнік, тайка, таечка, тайкаваць, тайкуюць, тайкаўня, стайкавацца. З кім дружу, той мне друг, знача мой двайнік, другі я. Прыяцель, ад слова „прыяць“ жычыць дабра, спагадаць, знача чалавек які спагадае спрыяе мне. Тайнік, тайка, той перад кім німа сэкрату, нічога тайнага. Блізкае на значэньню і слова таварыш, якое выражае паняцьце раўні, роўнасьці. Таварыш па нядолі, па службе, па працы. Гусак казлу, а воўк авечцы не таварыш. Конь каню, а свіньня калу таварыш (сьвіньня аб кол чухаецца).

ДРУЗА ж. горн. густа зросшыя крышталы на адным камяню; гранцы, гранец.

ДРЯБЛЫЙ аб дрэве, фруктах і варыве; вялы, які утраціў крумянасьць, сьвежасьць, падгніўшы; трухлы, трухлявы, трупехлы, струпехлы, трупяхля, трухля, трухляк ператрухлеўшае дрэва; ахізлы, схізлы, хізнуць. Хізлая капуста, буракі. Асхізлі яблыкі лёжучы ў цяпле.

ДРЯНЬ ж. зборн. дрэнь, блаж. Дрэнь справа жыць з дрэннымі людзьмі. Дрэні, блажы ўсякай назьбіралася повен закутак.

ДРЯХЛЫЙ, які утраціў сілу крэпасьць ад старасьці; друзлы, друзець, друз абломкі развалін будоўлі — паўцагелкі, вапна, каменьні; друхлы, друхнуць, друхло, друхлядзь рожнае старьё, сьмяцьцё, здрухнуць разваліцца са старасьці, з ператрухлеласьці.