Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДРЕСВА ж. зёрны камяня які разсыпаўся ад агня ці разьбіты молатам; жарства, жасцьвяны, жарсцьвіць, жарствісты, жарсьвець, жорствы, жорсткі.

ДРЕСИРОВАТЬ франц. вучыць, навучаць жывёлаў рожных штук; трасаваць, вучыць, муштраваць.

ДРОБЬ ж. зярно волава якое ужываюць да набіваньня стрэльбы; шрот, шраціна, шротны, шротнік.

ДРОБИТЬ што, крышыць, крышыцца, крыха, крышка.

ДРОБНѢТЬ, драбнець, малець. Здрабнеў народ, змалёў сьвет.

ДРОБЬ ж. часьць адзінкі або цэлага; часьць, частка.

ДРОБИЛО, пабавешка да разьбіваньня сухіх камоў на ральлі: кука.

ДРОВА ср. мн. дровы, дроў, дравіна, дравяны, дрывотны, дрывотня склад, дзе кладуць дровы; дравасек, чалавек які сячэ пілує і шчапае дровы; дравасечня, мейсца дзе сякуць і шчапаюць дровы; драванос хто носіць дровы; дравасушня, дзе сушаць дровы.

ДРОВНИ ж. мн. сані, санкі, шлягні.

ДРОГИ, навозка з драбінамі па баках; драбы.

ДРОГИСТ м. франц. таргоўнік аптэчнымі таварамі; зялейнік.

ДРОГНУТЬ, дрыгнуць, дрыгнуць. Ляжы і ня дрыгай! Дрыгнула зямля.

ДРОЖАТЬ, дрыжэць, дрыгнуць, дрыготка, дрыжлівы, дрыжмя дрыжэць, драгатаць; калаціцца, трасьціся.

ДРОЖЬ ж. дрыжака, трасавіца, подрыгі.

Лаўкі дрыгаюць, вокны мігаюць,
Печка рагоча, караваю хоча. (Крачк, с. 40).