Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГУЛЯНІЕ ср, пагуляньне, ігрышча, забава, пагулка, гуляўнік, гуляўка, гуляўшнына.

ГУМАННЫЙ м. лац. чалавекалюблівы, міласэрны; людзкі, людзскасьць. Людзкі чалавек. Людзкае абходжаньне, адношаньне.

ГУРТ м. ням. стада, гурмо.

ГУСЕНИЦА ж. недаразьвіты матыль у постаці чарвячка з ножкамі: вусень, вусініца.

ГУСТОЙ м. густы, гусьнець, гуснак, густыш, гусьцець.

ГУСЬ, гуся ж. гусак, м. гусянё, гусіны, гусячы.

ГУТАПЕРЧА ж. гумілястыка.

Д.

ДА прысл, так, але. Так яму і трэба. На праўду мала слоў: або так, або не. Паміж бабскім — так і не — не прапіхнеш іголкі. Але, праўду кажаш! Але, згаджаюся.

ДАБЫ, каб, абы. Каб тое веданьне наперад. Каб усё добра было. Каб не панская мудрасьць, жыдоўская хітрасьць, а наша сіла, то съвст-бы ня ўстояў. Абы ўсё было добра. Абы толькі ў ладзе ды ў грамадзе.

ДАВАТЬ што каму, агульн. слав. даваць, давай, давацца, даваньне, дацьцё, давец, датны,

ДАВЕЧА, аномадні, анадась, анэды, анагдась.

ДАВИТЬ што, душыць, ціснуць, гнясьці, прыгнятаць, клешчыць. Сабака давіцца косьцю, але пятлёй задушыў сабаку, У нас слова давіць, давіцца ужываецца толькі у значэньні затканьня горла: Задушылі чалавека. Птушка задушылася ў пляніцы. Выгняці балячку. Гняце пан людзей, Калясом пагнятло руку. Прыгнятае душу. Клешчыць жалям сэрца.

ДАВЛЕНІЕ ср. націск, уціск.