Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пагразіў кулаком. Добра на таго гразіцца, хто пагроз баіцца. Часам гразой, часам лазой. Грозны — страшны, сярдзіты, неміласэрны.

ГРОМАДИНА ж. аграмадзіна.

ГРОМИТЬ, граміць, разграміць, разьбіць, разшматаць.

ГРОМ м. гром, грымот, грымець, громны, грамавы.

ГРОМКІЙ, голасны, гучны.

ГРОМОЗДИТЬ што, грамоздзіць, грамоздзіцца, грамазда, грамозкі,

ГРОХНУТЬ, грымнуць, грымнуцца, гракнуць.

ГРОХОТАТЬ, гракатаць, грокат, грактаць, гракоча, гракаць, гракатаць, гракатня,

ГРУБЫЙ, тоўсты, каструбісты і каляны; грубы, грубасьць, грубіян, грубіць.

ГРУДЬ ж. грудзі, грудны.

ГРУЗИТЬ што, напаўняць таварам, пакаваць; абцяжаць цягарам — абцяжаць.

ГРУЗОВОЙ, цяжкавы. Аб звозчыку: панараднік.

ГРУЗИЛО, цягар прывешаны да шнурка каб ацягаць яго на дно вады; тунок, тунцы глінянкі пры сетках.

ГРИМ м, англ. конны прыслужнік; гайдук.

ГРУПА ж. ням. група, групаваць, групоўка.

ГРУСТЬ ж. сум, сумаваць; маркота, маркоціць, маркотны. (гл. грезить).

ГРУША фруктовае дрэва і плод; груша, грушкі. Даўней у нас звалі дуля, дулі.

Пашла Юля па цыбулю,
Паламала ў садзе дулю. (Дзіс. пав.).

ГРЫЖА прарыў у канцы пах жывата; кіла, папула.

Мой дзедка папуць, папуць,
Вялікі пархуць, пархуць.
(Р. 8—9 стр. 124).