Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГРЕБЕНЬ прылада з зубьбямі да рожнага ужытку; да часаньня валасоў — грэбень, грабянёк; да часаньня лёну — грабло, грэпель; да часаньня коні грэбліца, скрабніца.

ГРЕЧА, ГРЕЧИХА ж. збожавая расьціна Polygonum Fagopyrum; грэчка, грычаны, грычанік.

ГРЕМУШКА ж. клякотка.

ГРИБ м. расьціна якая складаецца з караня або стабура з плёнчыкамі, і шапкі; падысподам шапкі наздрыстая валаскамі мяздра, завецца струткамі; згэтуль усе грыбы, якія маюць над нізом струткі, называюцца струтчакамі, а якія маюць пласткі або, пругі называюцца пружакамі; грыб, грыбок грыбаўе.

ГРИВА ж. доўгія валасы на шыі жывёлаў; грыва, грыўка, грывісты, грывач.

ГРИМАСА ж. франц. перакрыўленая міна, крыўляне аблічча; ухмылка, выкрыўляньне, крыгаваньнеся. Шнуруецца крыгуецца, да работы-ж лента. Не выкрыўляйся, не крыгуйся перад люстэркам. крывеліцца, вырыўляць міны, пахмыляцца.

ГРИФ м. ням. ручка скрыпкі па якой пальцамі левай рукі перабіраюць струны; цэўка, ладаўка.

ГРОБ м. скрынка ў якой хаваюць труп чалавека; труна, дамавіна, дамоўка, корст, карстага — гроб калодай.

ГРОБОКОП м. той, што капае магілу; магільшчык, грабар.

ГРОБНИЦА ж. магіла з накопам або помнікам на ей: нагробак.

ГРОГ м. англ. ром з вадой; грог, у нас робяць сьпірт з вадой і цукрам, ці мёдам; гарнак.

ГРОЗА ж. дождж з громам і сьвігавіцамі; навальніца, бура.

ГРОЗДІЕ ср. аб ягадах калі цэлы камок іх на аднэй ветцы; гроздзі, аб арэхах гронкі; аб цыбулі — лукно. Гроздзі вінаграду называюць вінагрозьдзі.

ГРОЗИТЬ каму, чым; пужаць, страшыць, адгражацца; гразіць, гразіцца, граза. Ніякай гразы няма, таму дзеці такія разбязураныя. Ен мне