Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А.

АБАЖУР м. фр. заслона на сьвятло, на сьвечку, лямпу; засьня, застка, ад „засень“ — цень; засьва мейсца зацененае, засьцісты даючый цень; наўзасьці знаходзячыйся ў цяню, ў заценку: зацьма, зацьмежа, зацямненьне.

АББАТ м. фр. ігумен каталіцкага манастыра — апат. Со двома опаты. сирѣчь игумены. або архимандриты (Срезн.)

АБОРИГЕН. м. лац. першыя пасяленцы краю першапачатковыя, пракавечныя жыхары: пракаветнікі, первабытнікі, тутэйшыя. Мы людзі тутэйшыя, пракаветнікі, а не якая набрыдзь чужацкая. Ён ня тутэйшы: бацька яго з мазуроў прыехаў і тут асеў.

АБЕРАЦІЯ ж. лац. фіз. разсыпнасьць ламаных праменяў сьвятла абэрацыя, злуда, улуда зроку.

АБОРДАЖ м. марск. зчэпка двох вадаплаваў у бітве: прычэпка меншага да большага вадаплава: закіданьне крукоў на воражы вадаплаў — абардаж, сусчэп.

АБОРТ м. лац. мэд. спарон плада, спарожа жывата; ад слова „апаражняць“; спарожыць; наўспораж. Кроплі наўспораж живата.

АБРЕВІАЦІЯ ж. лац. пісьмо пад цітламі, скарот. Першыя друкі т. зв. інкунабулы друкаваліся са скаротамі.

АБРИКОС м. плод і дрэва Armenia vulgaris. марэля.

АБСОЛЮТНЫЙ лац. развязаны, аб справах духоўных; аб рэчах — бязмежны, безумоўны. безадносны, незраўнаны, самаісты, аддзельны і поўны; абсалютны, самапраудны.

АБСОЛЮТИЗМабсалютызм.

АБСТРАКТНЫЙ м. лац. недапасаваны, незастасаваны, адарваны, супроцьлеглае: дапасаваны, датасаваны, канкрэтны: абстрактны, абстракцыя.