Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гістарычнай вагі, якое, на маю думку, рашыць ці суджана нам быць націяй, ці не: яно ляжыць на сумленьні павадыроў нашага адраджэньня і імі павінна быць вырашана. Я, з горсткай аднадумцаў, зважыўшы ўсе данныя, паставілі гэтае пытаньне на кон, хай цяпер абмяркуюць усе тыя, хто арэ і скародзіць крыўскія адлогі.

Затым кнігу гэту дабрароднай зычлівасьці чытачоў паручаю.

Аўтор.