Старонка:Usiaslau 1939.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтак сама быстры багатырскі скок у Волха Ўсяславіча:

„Побежал Волх к царству Индейскому,
Он первый скок за целу версту скочил,
А другой скок не могли найти.

Рысы вядзьмарства й чарадзейства праяўляюцца ў Усяслава надпрыродным чуцьцём гукаў з далёкай адлежнасьці:

„Тому в Полотьске позвониша заутреню рано у святыя
Софий в колоколы, а он в Киеве звон слыша.

Волх Усяславіч таксама абдараны падобнаю казачнаю здольнасьцю:

„Ясным соколом он мчится к царству Индейскому, садится на косяіцатом окошке палат белокаменных и слышит тайнственный разговор царя Салтыка з царицей Азвяковной”.

Паводле летапіснай казкі, князь Усяслаў «немилостив был на кровопролитие». А ў Волха лютасьць была быццам спадкаемнай рысаю, ад чаго й атрымаліся гэтак суровыя наказаньні:

„Гой еси вы, дружина хоробрая, Я
Ходите по царству индейскому
Рубите старого, малого,
Не оставьте в царстве на семена”.

Такім чынам, для нас яснай становіцца гэна лябораторыя, у каторай паэтыцкая творчасьць Крывічоў з паганскай веры ў чары, з рэлігійнай фантастыкі твора чарадзейную казку аб багатыру-чарадзею Волху, а праз яго ў мастацкай пераапрацоўцы прафэсыянальных пераказчыкаў прыгатаўляецца прыгожы сюжэт для разбудоўкі чароўнай апотэозы свайму нацыянальнаму герою — князю Усяславу, каб паказаць ягоную адчайную схватку з Кіевам і Яраславічамі, каб прадставіць ягоныя сьмелыя паходы супроць Ноўгарада й Пскова.

Цяпер зьяўляецца пытаньне, кім-жа ўласьціва быў магутны Крывіцкі князь, як гістарычны тып, грамадзкі дзеяч і як маральны характар; ці справядлівы быў пагляд летапісца на суровасьць князя («сего ради немилостив был на кровопролитие»)?

Каб устанавіць правільны й об’ектыўны пагляд на асобу Полацкага князя Усяслава, канечна трэба сабраць у адзін цэлы абраз увесь матарыял з гісторыі ўзаемаадносінаў Усяслава, як Полацкага князя, да сучасных яму князёў і суседніх краёў, а так-жа выясьніць барацьбу Усяслава з сваімі ворагамі за самастойнасьць і незалежнасьць Полаччыны з пункту гледжаньня тых культурных варункаў, акія існавалі ў другой палавіне XI стагодзьдзя ў удзельнай Русі. Тады з туманнай далячыні сівой старасьвеччыны прад намі пакажыцца не фантастычная, але рэальная фігура; зьявіцца не пахмурны герой паэтыцкай, летапіснай легенды, але сапраўдны гістарычны дзеяч свае пары.