Старонка:Usiaslau 1939.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У летапісных жаролах ёсьць шмат матарыялаў дзеля характарыстыкі ваенных парываў Усяслава Брачыславіча. Летапісныя агляды пры гэтым ня рэдка стараюцца прыпісаць ініцыятыву сварак іменна Полацкаму князю. Звычайна ў такіх выпадках аўтары летапісных аглядаў ужываюць сумысных тэхнічных выражэньняў, напр. «поча Всеслав рать держати», «князь Всеслав приисед ратию», «Всеслав седе рать почал» і г. п.

1. Першым у хронолёгічным парадку здабыўніцкім паходам Полацкага князя быў ягоны набег на м. Пскоў у 1065 г. Другі Пскоўскі летапіс прадстаўляе гэта здарэньне так:

„В лето 6573 князь Полоцкий Всеслав събрав силы своя многия, приде ко Пскову, и много труждався отъиде, ничтоже успев”.

2. Больш шчасьлівым і удачным быў раптоўны напад Усяслава на Ноўгарад Вялікі ў 1066 г.

„В лето 6574 приде Всеслав и възя Новгород с жёнами и детми и колоколы съима у святыя Софии.[1] О, велика бяше бѣда в час тый и понекодила съима” (1-шы Ноўгарадзкі летапіс).

3. Трэцім па парадку здарэньнем, у якім відавочна знай- шла для сябе апраўданьне летапісная характарыстыка бязлі- таснага характару Полацкага чарадзея, быў ведамы з свае крывавасьці бой яго з трыма Яраславічамі ў сакавіку м-цы 1067 г. на берагох ракі Нямігі. Гэта бітва адбылася зараз-жа пасьля таго, як саюзнае войска князёў паўдзённай Русі, раз- граміўшы верны Усяславу Брачыславічу Менск, выбіўшы ў ім мужчынаў і забраўшы ў палон жанчын і дзяцей, урвалася ў паўдзённа-усходнюю часьць уласьцівай Полаччыны. Усяслаў сьмела загарадзіў тут дарогу сваім лютым ворагам і паге- ройску ўступіў з імі ў бітву.

Крывавая схватка Палачан з паўдзённа-русамі на берагох Нямігі[2] паслужыла паэтыцкім сюжэтам для вусна-народнага песеннага эпасу. Адгалоскам яго якраз і быў абраз бітвы, прадстаўлены аўтарам «Слова аб палку Ігаравым» ў земляробскіх нарысах малацьбы й веяньня:

„На Немизе снопы стелють головами, молотать чепи харалужными; на плоце живот кладуть, веють душю от тела. Немизе кровави брезе не болохом бягуть посеяни, посеяни костьми русских сынов”.

Акрамя адзначаных выступленьняў Усяслава Брачыславіча, трэба адзначыць ягоную абарону Полацкага пасаду ў 1070 г. ад сілком накіненага Палачанам князя Сьвятаполка

  1. Гэтыя званы (колоколы) Усяслаў перадаў Полацкай Царкве сьв. Софіі.
  2. Няміга — адны гісторыкі кажуць, што гэта р. Нёман, а другія лічаць Нямігай тую рэчку, ад каторай каля Менску астаўся ручаёк Нямігга, які ўліваецца ў раку Сьвіслач.