Старонка:Usiaslau 1939.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кага князя ня можна глядзець толькі, як на звычайны прадукт забабоннасьці й народнай цемры.

Нараджэньне людзей «от волхвования” і наагул наднатуральнае іхняе паходжаньне былі звычайнымі, так сказаць, валацужнымі сюжэтамі старадаўніх вераваньняў у арыйскіх народаў. На здольных арганізатараў свайго цывільнага й ваеннага жыцьця арыйцы наагул глядзелі, як на асабліва ўздольненыя істоты, як на вялікіх герояў і магутных паўбагоў, якія паходзяць ня так, як усе людзі, але зьявіліся на зямлі спосабам наднатуральным (грэцкая мітолёгія — Геракл), чараўніцкім і найчасьцей прыймалі форму баснаслоўных апісаньняў аб нараджэньні іх з зямных матак, а ад бацькоў паходжаньня нечалавечага, галоўным чынам ад зьмеяў, якія ўважаліся ўцелаішчэньнем нязвычайнай мудрасьці й дэмонічнай хітрасьці.

Дзеля гэтага, ня трудна прадставіць, пры якіх варунках сярэднявечная й агульнаарыйская традыцыя маглі злучыцца з героічнаю асобаю Полацкага князя. Чалавек, - які задзівіў народныя масы свае пары львінаю адвагай, жалезным характарам, нясчэрпанай энэргіяй і рашучай быстрынёй нанасімых удараў; князь, які патрапляў нязвычайна ўдачна вырывацца з самых цяжкіх абцугоў, блізу безнадзейных палажэньняў, у паняцьці народу ня мог зьявіцца парадкам натуральным. Не, ён павінен быў радзіцца па чарадзейску—„От волхвования”.

Пры выясьненьні прычын, дзеля якіх асоба Усяслава Брачыславіча асталася ў агульна народнай памяці з тыпічным арэолам чарадзейнага нараджэньня, трэба так-жа канечна прыпадняць занавесу над яшчэ больш цікавым кутком у псыхолёгіі самай крывіцкай паэтыкі.

У дагістарычную эпоху, калі йшчэ ня было раздрабленьня Крывічоў на паўночных і паўдзённых, на пскоўскіх і полацка-смаленскіх, вуснае паэтыцкае творства гэтага племяні, натуральна, цякло адным супольным руслом. Але, у меру адасабленьня аднаго ад другога паасобных галін племяні, выражэньне паэтыцкага творства іх у казках і былінах стала разрозьнівацца. Аднак, першая супольнасьць паэтыцкіх традыцыяў, мотываў, сюжэтаў, нават мясцовага колёрыту, у творчасьці счэзнуць не магла. Гэта выразілася ў цікавым працэсе вытварэньня з гістарычнага Усяслава легендарнага перакіншчыка й чарадзея. Мы хочам гэтым сказаць, што на гістарычную асобу Полацкага князя крывіцкая творчая думка пакінула паэтыцкую вопратку быліннага багатыра Вольха Ўсяславіча, а гэты апошні ў сваю чаргу апранены быў ею ў фантастычную вопратку чарадзея Волха, героя з казачнага эпасу.

Гэта ўнутраная пасваячанасьць двух тыпаў—казачна-пе-