Старонка:Usiaslau 1939.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

увагу тое асаблівае, бадай выключнае палажэньне, якое Полаччына займала сярод іншых суседніх земляў, а так-жа, калі прыняць пад увагу самы характар гэтай старонкі, ведамай з летапісных жаролаў.

Полацкая зямля Х—ХІ в. для земляў Прыдняпранскіх была далёкай акраінай, гістарычнымі падзеямі высунутай у суседзтва з літоўскімі й чудзкімі плямёнамі. Ужо ў самым зараньні легендарна-паэтыцкай дымкі, прыцярушыўшай найдаўнейшую гісторыю гэтай зямлі, адбіваецца апрычонасьць паўдзённае, украінскае Прыдняпраншчыны ад Палачан, закінутых у глухую даль, паміж дрымучых лясоў і топкіх балот Беларусі. Гэты факт апрычонасьці зямлі Крывічоў ад рэшты Русі зазначаюць усе аўторытэтныя жаролы. «Крывічы — кажа Н. Костомараў — былі раз’яднаны з Паўдзённай Русьсю й жылі асобным сьветам[1]».

Насьледкам такой раз’яднанасьці было выдзяленьне Полацкіх князёў з агульнай сям’і патомства Кіеўскага князя Уладзімера.

«Перш за ўсіх ізгоеў[2] — піша праф. Ключэўскі — у палажэньні выдзеленых князёў апынуліся, ня дзеля раньняга сіроцтва, але з прычыны асаблівых варункаў, князі Полацкія, патомкі старшага Уладзіміравага сына ад Рагнеды».[3]

Праф. Багалей прадстаўляе выдзяленьне полацкіх князёў і адасабленьне Полацкага Княства, як адно цэлае. «Адасабленьне Полацкага Княства пачалося вельмі рана — яшчэ пры Уладзімеры Сьвятым, узяўшым сабе за жонку дачку Полацкага князя Рогвалада й аддаўшым Полацкі пасад Рагнедзінаму сыну — Ізяславу.[4]

Полаччына, як кажа праф. А. Трачэўскі, была «адрэзаным акрайцам у рускай гісторыі ўдзельнае пары, падобна, як і Галіччына».[5] Вось-жа гэта «адрэзанасьць», гэта адлучанасьць Полацка ад агульнарускага караня й былі прычынаю таго, што гісторыя княжага пэрыяду Полаччыны прадстаўлена ў летапісных аглядах толькі ў форме кароткіх, фрагмэнтарычных, часам непавязаных з сабою вестак. Па загубленьні-ж сваіх мясцовых полацкіх летапісаў, гістарычная навука асталася без магучай успамогі дзеля правільнага разуменьня й магчымасьці ўсебаковага асьвятленьня гэнай важнай куль-

  1. Н. Костомаров: Истор. монографіи І изслѣдованія, том І, Пецярбург 1872, бач. 12.
  2. Ізгоямі наз. князі, выключаныя з радовага старшынства й адлучаныя ад учасьця ў агульным валаданьні зямлёй.
  3. В. Ключевскій Курс Русской Исторіи, ч. І, выд. 2, Масква, 1906 г., бач. 222.
  4. Д. И. Багалѣй: Русская Исторія. Харкаў 1909 г. бач. 173.
  5. 5) Н. Трачевскій: Русская Исторія, ч. І, Пецярбург 1895, бач. 70-71.