Старонка:Usiaslau 1939.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯРГЕЙ САХАРАЎ

Полацкі князь Усяслаў—нацыянальны беларускі асілак

Усе жыхары прыгожай беларускай старонкі павінны любіць сваю родную старасьвеччыну й ею цікавіцца. Традыцыі глыбокай полацкай старасьвеччыны ў памяці ўсіх Беларусаў, у жылах каторых цячэ стараславянская кроў Крывічоў, павінны быць жаралом вечнага натхненьня.

Мінуўшчына важная йшчэ й дзеля таго, што толькі ў ейным асьвятленьні можна правільна зразумець і належна сабе ўявіць задачы сучаснага гістарычнага мамэнту й ісьці па правільнай дарозе да сьветлай будучыні свайго народу. Тым-больш важным ёсьць кінуць хоць адзін-другі прамень сьвятла на тую далёкую эпоху ў гісторыі беларускага краю, калі над ім залунала зараніца сваей гаспадарственнасьці, калі на берагох Дзьвіны былі паложаны першыя каменьні асноваў беларускай культуры, калі беларуская палітычная думка стала ператварацца ў форму выразнай палітычнай цэласьці.

А гэта пачалося даўно—больш васьмісот гадоў таму назад…

У гэту далёкую пару сэрцам Беларусі быў стары сусед Віцебска — слаўны Полацак, гаспадарственная ўлада каторага была ў жалезных руках магутнага Полацкага князя-багатыра Усяслава, а імя Палачан, «грозных Палачан», як кажа аўтар «Слова аб палку Ігаравым», з славаю разнасілася рэхам народнай весьці ня толькі па многаводнаму басэйну Дзьвіны, але й далёка паза ягонымі граніцамі.

Гісторыяграфія знае ня мала важных дасьледчыкаў, што займаліся дасьледаваньнем мінуўшчыны й сучаснасьці беларускага народу. Сярод іх заслужанаю павагаю карыстаюцца імёны пра асагАй Пецярбурскага — М. О. Кояловіча, Маскоўскага — І. Д. Беляева, Кіеўскага — М. Доўнар-Запольскага, Варшаўскага — Е. Ф. Карскага; глыбокіх знаўцоў беларускай старасьвеччыны — А. М. Семёнткоўскага, . П. Сапунова, Д. І. Даўгялы й інш. Аднак самае толькі існаваньне гэтулькіх аўторытэтаў не дае йшчэ права цьвердзіць, што ўсе пытаньні ў справе княжага пэрыяду гісторыі старасьвецкага Полацку ўжо вырашаны безпаваротна й аканчальна. Не! Там ёсьць яшчэ шмат чаго навукова недасьледаванага, загадачнага й цікавага… Гэта зусім натуральна, калі прыняць пад