Перайсці да зместу

Старонка:Uładzimier Chadyka - Suniсy (1926).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУРЛЯЧАЕ

На кані, на агністым кані,
Ліхаманіць зямлю красавік…
Гараць дні, жыцьцём п‘яныя дні,
Шпаркабег маразяны занік.

Увагнуў, голаў ён увагнуў,
І задаў без аглядкі страчка…
Пасьля сну, адубелага сну,
Успаласнула твар жыцьцю рака.

На цьвякі, залатыя цьвякі,
Сонцам плынь распушыла яна…
А блакіт—цёплым звонам блакіт
Струніць дзень ад цямна да цямна.

Сьмехам воч—шчасьця бурнага воч—
Малатком сэрца забіць з грудзей…
Шапку ноч, абаронную ноч,
Нацягнуў, зацяніў ліхадзей…

І гару, сьвет імчыцца ў гару
І няма маладому мяжы…
Ой, гару, і я з сьветам гару,
Па вясьне маё сэрца бяжыць!..