Перайсці да зместу

Старонка:Uładzimier Chadyka - Suniсy (1926).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АГНІ

Золата, золата!—сыплецца золата—
Вясны жыцьцёвай агні…
Ўспората, ўспората—рупнасьць успората,
Сон не бярэ нас ані,

Узбураны, ўзбураныў,—сходам узбураны,
Чырваньню твары гараць.
Ўскуранай, ўскуранай—стольлю ускуранай
Голаў бунтарыць зара.

Срэбнаю, срэбнай—прамовай ты срэбнаю
Крышыш таварышак тхлань,
У зрэбнае, ў зрэбнае,—ў сэрца мне зрэбнае
Шоўку ўшываеш дэсань…

Сінімі, сінімі,—вочкамі сінімі
Цэдзяць мігаўкі пажар…
Чыннаю, чыннаю,—працаю чыннаю
Вогніцца шчасьця ліхтар.

Рэйкамі, рэйкамі,—новымі рэйкамі
Вёску палошча цягнік…
Зьмейкамі, зьмейкамі,—круцяць тхлё зьмейкамі
Вясны чырвонай агні.