Перайсці да зместу

Старонка:Uładzimier Chadyka - Suniсy (1926).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХЛОПЦЫ, ДУЙ!

Хлопцы, дуй—бурлячую запейма,
Вечарынкаю ўскудлацім вольны чуб!
У гэту ноч для бойкі нас пярэйме
Не царква, а клюб!..

Хай у рызу копціць поп кадзілам дымным,
Што хрыстое ўваскрос,
Падатром яму мы праўдай ўздымнай
Нос.

Хутка куляю мы ссодзім комсамольскай
Бажанят з нябёс—
На прутах сталёвых сонца,—дзеля вёскі
Пабудуем лёс.

„Дух сьвяты“ ў царкве, а ў нас, бач, сотні
Бураломных воч…
Ў дзень сякуць чырвоныя палотны
Гэту ноч…

Ня прыжджэ, прагледзіць свае бельмы,
Скрыгатне на пустку злосьцю сівай поп!..
Дык сьпявай,—хай ў сьвет чырвоным хмелем
Зіхаціць юнацкі наш галёп!!.