Ручаі ад паводкі струменяць, Шляхам з буры у дождж захлінаюцца,— Ліпне сок на гліняным калене, Ў складкі-хвалі ад страху хаваецца.
Каляіны плятуцца за возам, На калёсах сьлюнявіцца жарт… Эх, каб жыцьцё яздою цьвярозай На лясцы ня тупіла нажа!..