Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Раптам нешта бліснула, асвятліла лісце і знікла; потым зноў бліснула ярчэй і яшчэ, і яшчэ. У верхавінах дрэў пачуўся слабы ўздых; хлопчыкі адчулі на сваіх шчоках нечае дыханне і затрапяталі пры думцы, што гэта пранёсся «дух ночы». Потым зрабілася ціха.

І раптам зноў злавесны блеск маланкі, якая з надзвычайнай яскравасцю асвятліла кожную травінку ля кастра і тры бледныя спалоханыя дзіцячыя твары. Па лесе пракаціўся гром і заціх, адгукнуўшыся далёка глухім грукатам. Падзьмуў халодны вецер, зашамацеў усім лісцем разам і раскідаў попел вакол кастра.

Зноў бліснула маланка, і ў тую-ж секунду ўдарыў гром. Хлопчыкам здалося, што ад гэтага грукату дрэвы валяцца ім на галовы. Сярод надышоўшай цемры яны з