Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

з-пад ложка, асцярожна ўстаў і, засланіўшы рукою свечку, доўга глядзеў на старую.

Ён яе шкадаваў ад усяго сэрца. Ён выцягнуў з кішэні кавалак кары і палажыў каля свечкі, але потым нешта ўспомніў, падумаў, паспешна схаваў кару назад у кішэнь, схіліўся і пацалаваў вялыя старэчыя вусны. А потым ціха вышаў, зачыніўшы за сабою дзверы на засаўку.

Ён дайшоў да прыстані, дзе звычайна стаяў катэр, і, не знайшоўшы нікога на беразе, смела ўзышоў на судна. Ён ведаў, што на ім нікога не магло быць, апрача вартаўніка, а той меў звычай спаць у каюце беспрасыпным сном.

Хлопчык адвязаў човен, ціха забраўся ў яго і пачаў плысці на вёслах уверх па рацэ. Праехаўшы каля мілі, ён накіраваў човен на процілеглы бераг і прыстаў акурат там, дзе трэба было, бо такая справа была для яго не новай. Яму вельмі хацелася прысвоіць сабе човен, бо гэта-ж было да некаторай ступені судна і, значыцца, законная здабыча пірата, але ён ведаў, што човен усюды будуць шукаць, а гэта можа навесці на след.

Таму ён проста зышоў на бераг, пасядзеў у лесе, ледзь стрымліваючы сон, і змораны павалокся да сваіх таварышоў. Ноч ужо канчалася, а калі ён дайшоў да месца пераправы, ужо зусім развіднелася. Ён пасядзеў яшчэ крыху, пакуль сонца сагрэла ваду сваімі залатымі праменнямі, а потым кінуўся ў раку і паплыў. Увесь мокры, ён з’явіўся ў лагеры акурат у тую хвіліну, калі Джо казаў:

— Не, Гек, Том чалавек надзейны. Ён не збяжыць, ён вернецца. Ён ведае, што дэзертырства для пірата — ганебны ўчынак. Ён надумаў нейкую прыгоду — вось і ўсё! Але якую прыгоду, я не ведаю.

— Ну, а рэчы ўсё-ж такі — нашы?

— Нашы, Гек, але не зусім. У пісьме сказана, каб мы ўзялі іх, калі ён не вернецца да снедання.

— А ён ужо тут! — выскачыў Том.

Гэта быў сапраўды рэдкі тэатральны эфект…

Зараз-жа яны зрабілі сабе снеданне з ветчыны і рыбы і добрасумленна яго знішчылі, а тымчасам Том расказаў