Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на гэта заўсёды быў першы, а добры, добры, лепш не трэба!.. Божа, даруй мне грэшнай! Як падумаю, што я яго адлупцавала за сліўкі, а сама забылася, што гэта-ж я сама іх выліла, таму што яны пракіслі… Як успомню, што ніколі больш не ўбачу яго на гэтым свеце, ніколі, ніколі, ніколі! Бедны мой пакрыўджаны хлопчык!

І місіс Гарпер зарыдала так, нібы сэрца ў яе разрывалася на кавалкі.

— Я спадзяюся, што Тому лепш там, дзе ён цяпер, — сказаў Сід. — Але, каб ён з некаторага боку быў-бы лепшым на зямлі…

Сід! — (Том адчуў, як загарэліся ў цёткі вочы, хоць і не мог гэтага бачыць.) — Я не дазволю гаварыць дрэнна пра майго Тома цяпер, калі яго няма! Ох, місіс Гарпер, я ўжо і не ведаю, як я гэта перажыву. Проста не магу даць веры, што яго ўжо няма! Ён быў для мяне такой пацехай, хоць і раздзіраў маё старое сэрца.

— Але, гэта цяжка, ох як цяжка! Яшчэ ў мінулую суботу мой Джо стрэліў з дзіцячага пісталета пад самым маім носам, і я трэснула яго так, што ён пакаціўся. Не ведала я тады, як хутка… як хутка… Каб я ведала, я-б тады пацалавала і благаславіла яго.

— Ну але, але, я зусім разумею вашы адчуванні, місіс Гарпер, зусім разумею. Не далей як учора перад абедам мой Том напаіў ката «болесупакойнікам». Бедная жывёліна так кідалася — я думала, у доме не застанецца ніводнай рэчы цэлай. І я таксама, — даруй мне, божа, — ледзь галаву яму не прабіла сваім наперсткам. Бедны мой хлопчык, бедны мой нябожчык! Ну, цяпер ужо скончыліся ўсе яго няшчасці. І апошнія словы, якія я пачула ад яго, былі дакорам…

Але ўспаміны аб гэтым былі надта ўжо цяжкімі для старой, і яна расплакалася. Том пад ложкам таксама ўсхліпваў, але больш ад жалю да сябе самога. Ён чуў, як плакала Мэры, час ад часу памінаючы яго ласкавым словам. Усё гэта вельмі ўздымала яго ў яго ўласных вачах. Але гора