Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тась, калі ўтапіўся Біль Тэрнер; тады таксама стралялі з гарматы над вадой, — кажуць, ад гэтага ўтопленікі ўсплываюць напаверх. А яшчэ бяруць хлеб, кладуць у яго жывое срэбра і пускаюць на ваду: дзе ляжыць утопленік, там хлеб і спыніцца.

— Але, я чуў гэта, — сказаў Джо, — толькі не разумею, чаму гэта хлеб спыняецца.

— Тут справа не ў хлебе, — растлумачыў Том, — а ў тым, якія над ім словы гавораць, калі пускаюць яго па вадзе.

— І зусім нічога не гавораць! — засупярэчыў Гек. — Я сам бачыў, як пускалі на ваду, і зусім нічога не гаварылі.

— Дзіўна!.. — сказаў Том. — А можа яны паціху гавораць, самі сабе. Ну, вядома! Аб гэтым адразу можна было здагадацца.

Хлопчыкі згадзіліся, што Том гаворыць слушна, бо цяжка было паверыць, каб звычайная луста хлеба, без за-