Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

засмажылі сабе на патэльні крыху свініны на вячэру і з’елі палову ўзятых булак. Надзвычайна цікава было вячэраць такім чынам на прыволлі, у першабытным лесе, на недаследваным і нежылым востраве, воддалі ад чалавечага жылля, і хлопчыкі казалі, што яны больш ніколі не вернуцца да культурнага жыцця. Агонь асвятляў іх твары, кідаў чырвоныя водбліскі на тоўстыя камлі дрэў, на бліскучую зеляніну дзікага вінаграду. Калі былі з’едзены апошнія кавалачкі мяса і апошняя лустачка хлеба хлопчыкі з поўным задавальненнем выцягнуліся на траве.

— Ну, ці-ж гэта не весела? — сказаў Джо.

— Вельмі весела, — азваўся Том.

— Што сказалі-б іншыя хлопчыкі, каб убачылі нас?

— Што? Ды яны проста памерлі-б ад зайздрасці. Ці не так, Гек?

— Ды ўжо-ж так! — сказаў Гекльберы. — Не ведаю, як вы, а я задаволены. Мне нічога лепшага і не трэба. Звычай-