Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Усе на палубу! Жыва! Шэсць малайцоў на фок-мачту! Варушыся!

— Ёсць, сэр!

— Распусці вялікі парус! Варушыся, хлопцы!

— Ёсць, сэр!

— Трымай к ветру! Кіруй убок бачыш, насустрач брыг! Лявей, лявей! Ну, братва! Наваліся дружней!

— Ёсць, сэр!

Плыт выплыў на самую сярэдзіну ракі, хлопчыкі накіравалі яго па цячэнню і палажылі вёслы. Усю наступную гадзіну яны бадай што не гаварылі адзін з адным. Плыт праплыў міма таго гарадка, дзе яны нарадзіліся і выраслі. Горад спакойна спаў: сям там яшчэ свяціліся агеньчыкі, адбіваючыся ў вадзе, дзе глыбока, як дыяманты ззялі зоркі. Усе абываталі адпачывалі, не падазраючы, якая вялікая падзея адбываецца ў гэты момант.

Чорны Мсцівец усё яшчэ стаяў сярод плыта, гледзячы ў апошні раз на тыя месцы, дзе яму так добра жылося раней і дзе ён так пакутваў за апошні час. Яму вельмі хацелася, каб усе бачылі цяпер, як ён плыве сярод бурнага мора і смела глядзіць у твар смерці, ідучы насустрач пагібелі з хмурай усмешкай на вуснах. Маленькае напружанне фантазіі — і Джэксонаў востраў адсунуўся ў бясконцую далечыню. І Том «у апошні раз» паглядзеў на родны горад, з разбітым сэрцам, але задаволены.

Яго таварышы таксама глядзелі ў апошні раз і так доўга, што ледзь было не праехалі міма вострава; але паспелі схамянуцца і папярэдзіць небяспеку. Каля двух гадзін ночы плыт сеў на мель крокаў за дзвесце ад таго месца, дзе яны парашылі размясціцца, і яны доўга хадзілі ўзад і ўперад, пакуль не перацягалі туды ўсю сваю здабычу. Паміж іншым яны ўзялі з плыта стары парус і напялі яго ў прытульным кутку лесу, як палатку, каб засланіць свае прадукты. Самі-ж яны парашылі спаць у добрае надвор’е пад адкрытым небам, як належыць разбойнікам.

Яны расклалі агонь крокаў са дваццаць ад краю лесу,