Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— А я магу цябе пабіць.

— Ну, паспрабуй!

— Што-ж, і адлупцую.

— Не здолееш, куды табе!

— Не, магу!

— Не, не можаш!

— Не, магу!

— Не, не можаш!

Крыху памаўчалі. Потым Том сказаў:

— А як цябе завуць?

— Не твая справа!

— Ой, глядзі, задам я табе перцу!

— Ну, дык чаму не даеш?

— Скажы яшчэ два словы…

— Два словы! два словы! два словы!.. Вось табе! Ну?

— Во які спрытны! Я-бы мог, каб захацеў, адкалашмаціць цябе адной рукой, прывязаўшы другую сабе за спіну.

— Чаму-ж не калашмаціш? Ты-ж кажаш, што можаш.

— Вядома, магу! І дам, калі ты будзеш чапляцца да мяне.

— Ай, ай, ай! Бачылі мы такіх!

— Франт! Думаеш, што расфуфырыўся, дык ужо і важная асоба! Ой, які капялюш!

— А ну, паспрабуй збіць яго ў мяне з галавы! Вось тады і ўбачыш…

— Лжэш!

— Сам ты лжэш!

— Ты задзіра і манюка!

— Добра, правалівай!