Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

густу. Ён так часта прасіў, каб яму далі гэтага зелля, што нарэшце надакучыў цётцы, і тая загадала яму прымаць лякарства самому, калі захоча, а да яе больш не лезці.

Каб гэта быў Сід, цётка была-б не толькі задаволеная, але і спакойная, а як справа тычылася Тома, то яна паціху наглядала за бутэлькай. Лякарства сапраўды змяншалася, але ёй і ў галаву не прыходзіла, што Том заместа сябе лечыць шчыліну ў падлозе.

Аднаго разу, калі ён такім чынам выліваў лякарства ў шчыліну, да яго падышоў цётчын руды кот, муркаючы і прагна пазіраючы на лыжку, нібы просячы, каб і яму далі пакаштаваць.

— Ох, Піт, не прасі, — зусім табе гэта не трэба.

Але Піт даў зразумець, што яму гэта трэба.

— Глядзі, не памыліся, — пашкадуеш…

Піт выказаў упэўненасць, што не пашкадуе.

— Ну, калі ўжо ты так просіш, я дам, я не зайздросны, але глядзі, калі табе не спадабаецца, — дзякуй сябе самога.