Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Джо за крадзеж трупаў, вымазаўшы яго смалой, выкачаўшы ў пер’ях і выгнаўшы ў такім выглядзе з горада. Але яго ўсе так баяліся, што не знаходзілася нікога, хто адважыўся-б пачаць, а таму гэты намер быў пакінуты. На допыце метыс абодва разы пачынаў свой расказ проста з бойкі, не кажучы пра папярэдняе запаганенне магілы і крадзеж трупа; з гэтай прычыны палічылі за лепшае пакуль не ўзнімаць гэтага пытання на судзе.

Раздзел ХІ

У Тома з’явілася новае гора: Бэкі Тэчэр перастала хадзіць у школу. Том некалькі дзён стараўся прыглушыць свой сум, але не мог. Ён пачаў па начах хадзіць вакол яе дома, і адчуваў сябе вельмі няшчасным. Бэкі была хворая. А што, калі яна памрэ? Гэтая думка прыводзіла яго да роспачы. Ён не цікавіўся больш ні вайной, ні нават морскім разбоем. Уся прывабнасць жыцця знікла, засталося толькі нудная неабходнасць. Ён закінуў нават свой абруч і палку: яны не цешылі яго болей.

Цётка занепакоілася аб яго здароўі і пачала яго лячыць, спрабуючы на ім усялякія сродкі. Яна была з тых людзей, якія захапляюцца ўсялякімі патэнтаванымі лякарствамі і кожным новым зеллем, і яна безупынна рабіла спробы. Як толькі ў медыцыне з’яўлялася што-небудзь