Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вельмі хацеў, ён лепш хацеў-бы быць за тысячу міль адсюль, — але яго туды цягнула нейкая незразумелая сіла. Прышоўшы на могілкі, ён праціснуўся наперад і зноў убачыў страшную карціну. Яму здавалася, што з таго часу, калі ён быў тут, прайшла цэлая вечнасць. Нехта шчыпнуў яго за руку. Ён адвярнуўся — каля яго стаяў Гекльберы. Яны перазірнуліся, баючыся, каб хто не заўважыў чаго ў іхніх позірках, але ўсе былі занятыя страшным відовішчам.

Няшчасны дзяцюк! Небарака!

Вось вурок тым, хто крадзе трупы. А Потэра-ж павесяць, калі зловяць. Не мінуць яму шыбеніцы — такая была агульная думка.

Том задрыжэў ад галавы да ног, убачыўшы недалёка пахмуры твар індзейца Джо. У гэты момант натоўп пасунуўся назад, і пачуліся крыкі:

— Гэта ён, ён! Сам ідзе!

— Хто, хто? — спыталася разам дваццаць галасоў.

— Меф Потэр!

— Глядзіце, спыніўся. Вось паварочвае! Трымайце яго, а то ўцячэ!

Разявакі, што сядзелі на дрэвах над галавою Тома, паведамілі, што ён і не думае ўцякаць, — ён толькі засаромлены і не ведае, што рабіць.

— Якая бессаромнасць! — сказаў адзін з натоўпу. — Пры-