Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сабака сціх. Том настаражыўся.

— Тсс! Што гэта?

— Нібы… нібы свіння рохкае. Не, гэта нехта храпе, Том.

— Храпе-е? Ды дзе-ж храпе, Гек?

— Мабыць у тым канцы. Храп нібы адтуль ідзе. Бацька тут часам начаваў разам са свіннямі, але ён ужо калі захрапіць, дык толькі трымайся — з ног саб’е! Ды ён, я думаю, больш і не вернецца ніколі ў гэты горад.

Энергія абудзілася ў хлопцаў.

— Гек, ты пойдзеш туды, калі я цябе павяду?

— Неахвота мне ісці, Том. А што, калі там індзеец Джо?

Але спакуса была надта вялікай, і хлопчыкі парашылі пайсці паглядзець, умовіўшыся, што зараз-жа завярнуцца назад, калі храп спыніцца. Ціханька, на пальцах, пачалі яны красціся к спячаму. Праз некалькі крокаў Том наступіў на дубец: той зламаўся і храснуў. Спячы застагнаў, перавярнуўся на бок, і прамень месяца ўпаў на яго твар. У хлапцоў кроў застыла ў жылах, і самі яны застылі на месцы, калі спячы паварушыўся; але цяпер страх мінуў: гэта быў Меф Потэр.

Хлопцы вылезлі праз дзірку ў сцяне і збіраліся ўжо разыйсціся, як зноў пачулася злавеснае, працяглае выццё. Абодва разам адвярнуліся і ўбачылі чужога сабаку, які стаяў за два крокі ад таго месца, дзе ляжаў Потэр.

— Ды гэта-ж ён на яго! — у адзін голас усклікнулі хлопчыкі.

— А ведаеш што? Кажуць, каля дома Джоні Мілера выў прыблудны сабака акурат у поўнач, — гэта было тыдні два назад, — і ночная ластаўка пела ў яго на сцяне ў той-жа самы вечар, а да гэтага часу ніхто ў доме не памёр.

— Я ведаю. Ну, дык што з таго? А ці-ж Грэсі Мілер пасля таго ў суботу не трапіла ў печку і не апяклася?

— Так, але-ж яна не памёрла. Яна нават папраўляецца.

— Добра, пачакай, убачыш, што будзе. Ёй ужо не вы-