Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— О, Гек, гэта бадзяжны сабака!

— Глядзі, Том, глядзі, на каго ён брэша?

— Пэўна на нас абодвых. Мы-ж поплеч, зусім блізка адзін ля аднаго. Ох, Гек, прапалі мы з табой! Я-ж ужо ведаю куды траплю. Я такі грэшны…

— А я заўсёды гуляю, замест таго, каб вучыцца, раблю акурат тое, што мне забаронена… Я мог-бы быць добрым і паслухмяным, як Сід, каб толькі пастараўся, але мне, вядома, не хацелася. Ну, калі толькі я на гэты раз выкараскаюся, то абяцаю вывучыць на-памяць усю біблію!

Том ціханька ўсхліпваў.

— Ты грэшны?! — і Гекльберы таксама пачаў усхліпваць. — Які-ж ты грэшны? Ты — ангел у параўнанні са мной!

Том праглынуў слёзы і шапнуў:

— Глядзі, Гек, глядзі! — ён стаіць задам да нас.

Гек узрадаваўся і прыціснуўся да шчэлкі.

— Сапраўды задам… Ён і раней так стаяў?

— Ну але, а я, дурань, і не звярнуў увагі. Вось добра! Але-ж на каго ён можа брахаць?