Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ліцы; з’явілася мясцовая красуня; нарэшце, апошнім прышоў узорны хлопчык Віллі Макферсон, які ахоўваў сваю маці так старанна, нібы яна была шкляная. Ён заўсёды прыводзіў з сабою ў царкву сваю маці, і ўсе мамы ставілі яго ў прыклад сваім сынам. А хлопчыкі — усе да апошняга ненавідзелі яго за тое, што ён такі добры, а галоўнае за тое, што яго ўзорнасцю заўсёды ім «тыкаюць у нос». З кішэні яго, нібы выпадкова, вытыркаўся кончык насавой хустачкі. У Тома насавой хустачкі не было, і тых хлопчыкаў, якія мелі гэтую прыналежнасць туалета, ён лічыў фарсунамі.

Пастар пачаў з гімна, які ён прачытаў з завываннем, улюбёным у тутэйшых месцах. Ен пачынаў на сярэдніх нотах, і, паступова падвышаючы голас, даходзіў да высокіх, рабіў націск на перадапошнім слове і раптам, нібы ныраючы, спускаў тон:

Няўжо-ж на ложку з кветак я буду
адпачываць,
Калі мой блізкі прызначаны змагацца
пакутваць!

У часе малітвы ўвагу Тома прыцягнула муха, якая села на спінку лаўкі перад ім. Гэтая муха нібы здзеквалася з яго: яна так спакойна церла адну аб адну свае маленькія лапкі, ахапляла імі галаву і паліравала яе так старанна, што галава, здаецца, аддзялялася ад цела і відаць была тоненькая нітачка шыі; потым заднімі ножкамі яна чысціла і скрэбла