Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/207

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прыняць у банду, Гек, калі ты не будзеш мець прыстойнага выгляду і адзення.

Радасць Гека была атручана.

— Нельга будзе прыняць мяне? Як нельга? Ты-ж прыняў мяне ў піраты!

— Так, але гэта іншая справа. Разбойнік благароднейшы за пірата: ён і трымаць сябе павінен лепш.

— Але паслухай, Том! Ты-ж заўсёды быў маім сябрам: ты не выставіш мяне, — так, Том? Ты гэта не зробіш? Скажы!

— Гек, я, вядома, хацеў-бы мець цябе сваім таварышом, але што скажуць людзі? Яны скажуць: «Фу! Банда Тома Соўэра! Ды там усё нейкія валацугі!» І яны будуць намякаць на цябе. Гэта-ж табе самому будзе непрыемна, ды і мне таксама.

Гек хвіліну маўчаў, заняты ўнутранай барацьбой. Нарэшце ён сказаў:

— Добра, Том. Калі ты абяцаеш узяць мяне ў тваю банду, я вярнуся на месяц да ўдавы Дуглас і пастараюся прывыкнуць. Толькі ты ўжо вазьмі мяне.

— Добра, Гек, абяцаю! Пойдзем, браце, а я папрашу ўдаву, каб яна не надта прыціскала цябе.

— Праўда, праўда, папросіш, Том? Вось гэта добра! Калі яна не будзе прыціскаць у самым галоўным, то я буду курыць ціханька і лаяцца таксама ціханька і як-небудзь перацярплю. Калі-ж ты збярэш банду і пачнем разбойнічаць?

— О, хутка! Мы можа сёння-ж увечары збярэм хлапцоў і зробім прысвячэнне.

— Што такое зробім?

— Прысвячэнне.

— Гэта што за штука?

— Гэта значыць, што мы ўсе паклянемся стаяць адзін за аднаго і не выдаваць таварышоў, нават калі нас парэжуць на кавалкі, і забіваць кожнага, хто пакрыўдзіць каго-