Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/208

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

небудзь з нашай банды, і не толькі яго, але і ўсіх членаў яго сям’і.

— Вось гэта здорава, Том!

— Але. А прысягу трэба даваць абавязкова ў поўнач, у самым глухім месцы, якое толькі можна знайсці, — самае лепшае ў доме, дзе водзяцца здані.

— У поўнач?

— Ну, але. А прысягаць мы будзем на чыёй-небудзь магіле і распісвацца крывёю.

— Вось гэта так! Гэта куды цікавей, як быць піратам. Хай ужо так, Том, я буду трымацца ўдавы, пакуль не зыйдуся зусім, і калі зраблюся сапраўдным, заўзятым разбойнікам, і ўсе загамоняць пра мяне, — яна сама будзе ганарыцца, што вывела мяне ў людзі.