Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Не скажы пра гэта, Том, — сказаў ён. — Я прабаваў, але нічога не выходзіць, Том! Не для мяне ўсё гэта, не прывык я да гэтага. Удава добрая да мяне і ласкавая, але не магу я сцярпець усіх іхных выдумак! Яна, напрыклад, прымушае мяне ўставаць кожную раніцу ў адзін і той-жа час, мыцца загадвае; усю галаву мне падралі, чэшучы, і спаць мне не дазваляюць у дрывотніку, — калі ласка, лажыся ў ложку. А гэта праклятае адзенне! Разумееш, Том, я ў ім проста душуся! Яно, здаецца, не прапускае паветра, і такое яно — чорт бы яго пабраў! — прыгожае, што ў ім нельга ні сесці на зямлю, ні легчы, ні качацца па ёй. Я не катаўся на дзверах скляпоў вось ужо, здаецца, цэлыя гады! Удава есць па званку, кладзецца па званку, устае па званку, — усё так страшэнна правільна, што проста цярпець няма моцы.

— Ды ўсюды-ж так, Гек.