Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скураны пояс і рознае барахло, замочанае вадой, якая капала зверху.

— Вось дзе яно! — сказаў Гек, запускаючы руку ў цмяныя манеты. — Ну, Том, багатыры-ж мы з табою цяпер!

— Гек, я заўсёды быў упэўнены, што мы разбагацеем. Цяпер грошы нашы, гэта ўжо напэўна! Але няма чаго тут валаводзіцца, — трэба выносіць скрынку. Дай паглядзець, ці здолею я падняць яе.

Скрынка важыла фунтаў пяцьдзесят. Том сяк-так мог яшчэ падняць яе, але несці не мог.

— Я так і думаў, — сказаў ён, — яна мне і на выгляд здалася важкай, —памятаеш, калі яны неслі яе там, у доме са зданямі? Вось і добра, што мне прышло ў галаву захапіць з сабою мяшкі.

Хлопчыкі перасыпалі грошы ў мяшкі і ўсцягнулі іх на скалу.

— Цяпер давай перанясем стрэльбы і ўсё іншае, — прапанаваў Гек.