Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Кожнаму іншаму, апрача мяне, прышлося-б ісці міль пяць, але я цябе павяду туды карацейшай дарогай, якую, апрача мяне, ніхто не ведае. Я цябе завязу туды ў лодцы, Гек, давязу да самага месца і сам буду грабсці туды і назад, — табе не прыдзецца рук стамляць.

— Едзем зараз, Том!

— Добра! Нам трэба ўзяць хлеба і мяса, ды люлькі, ды пусты мяшок, ды два-тры клубкі шпагату ад папяровага змея, ды яшчэ гэтых толькі што выдуманых штучак, якія называюцца сярнічкамі. Колькі разоў я шкадаваў, што іх не было ў мяне, калі я сядзеў там у пячоры.

Пасля поўдня хлопчыкі, скарыстаўшы адсутнасць суседа, узялі яго лодку і адправіліся ў дарогу. Калі яны праехалі некалькі міль, Том сказаў:

— Бачыш вунь тую кручу, што ідзе ўніз ад «пячорнай западзіны»? Яна здаецца гладкай і