Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

далі адпачыць дзве-тры гадзіны і потым адвезлі дадому. Яшчэ да світання суддзю Тэчэра і некалькі быўшых з ім чалавек выцягнулі з пячоры пры дапамозе вяровак, якімі яны абвязаліся, спускаючыся туды, і паведамілі ім радасную навіну.

Тры дні і тры ночы пакут, голаду і страху ў пячоры не маглі прайсці дарма, як хутка пераканаліся Том і Бэкі. Усю сераду і чацвер яны праляжалі ў пасцелі, адчуваючы вялікую знямогу. Том пачаў уставаць ужо ў чацвер, у пятніцу пайшоў бадзяцца па горадзе, а ў суботу быў амаль малайцом; але Бэкі да самай нядзелі не выходзіла з свайго пакою, ды і вышаўшы, мела такі выгляд, нібы перанесла сур’ёзную хваробу.

Том, пачуўшы пра хваробу Гека, яшчэ ў пятніцу пайшоў наведаць яго, але яго не пусцілі да хворага не толькі ў той дзень, але і ў суботу і ў нядзелю. Потым ужо яго пускалі кожны дзень, але з папярэджаннем — не расказваць пра падзеі ў пячоры і наогул не весці гутарак, якія хвалююць хворага. А для вернасці ўдава Дуглас увесь час сядзела з імі. Дома Том даведаўся, што ўдаву ледзь было не аграбілі і што цела аднаго з валацуг знойдзена было ў рацэ каля паромнай прыстані: відаць, ён утапіўся, ратуючыся ад дагону.

Тыдні праз два пасля свайго вызвалення з пячоры, Том пайшоў наведаць Гека, які за гэты час набраўся ўжо досыць сілы, каб весці ўсялякія гутаркі, а як дом суддзі быў па дарозе, то наш герой зайшоў, каб пабачыцца з Бэкі. У суддзі былі госці; яны ўцягнулі Тома ў гутарку, і нехта жартам спытаў яго, ці хацеў-бы ён яшчэ раз пабываць у пячоры. Том адказаў, што гатоў адправіцца туды хоць зараз.

— Я ніколі не сумняваюся, Том, што ў цябе знайшліся-б пераймальнікі, —сказаў суддзя, — але мы зрабілі захады, каб у гэтую пячору больш ужо ніхто не трапіў.

— Як? Чаму?

— Таму што я два тыдні назад распарадзіўся абабіць