Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сцяну ўнізе; памацаў рог, пасунуўся яшчэ трохі направа, — і ў гэты момант за якіх-небудзь дваццаць крокаў ад яго з-за рога ўцёса высунулася чалавечая рука са свечкай. Том радасна ўскрыкнуў, але ўслед за рукой зараз-жа высунулася і тулава: гэта быў індзеец Джо!

Том скамянеў ад жаху, ён не мог варухнуць ні рукой ні нагой і вельмі ўзрадаваўся, калі «іспанец» павярнуўся да яго спіной і знік з вачэй. Том здзівіўся, як гэта Джо не пазнаў яго голаса і не кінуўся на яго, каб забіць за паказанні на судзе; але, мабыць, рэха змяніла яго голас, — напэўна, так! Ад страху Том адчуваў незвычайную слабасць ва ўсім целе. Ён гаварыў сабе, што калі ў яго хопіць сілы вярнуцца да крыніцы, ён там і застанецца і болей ужо не захоча ісці шукаць выхаду, рызыкуючы сустрэцца з індзейцам Джо.

Том не сказаў Бэкі, што бачыў, а сказаў толькі, што крыкнуў так сабе.