Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

як раса, капала вільгаць. Нешта таямнічае было ў гэтай пячоры; жудасна было стаяць у гэтай густой цемры і глядзець на зялёную даліну, залітую сонцам. Але хутка ўражанне аслабла, і тузаніна пачалася зноў. Як толькі хто-небудзь запальваў свечку, усе разам накідваліся на яго; той адбіваўся, пачыналася штурханіна, пакуль хто-небудзь не гасіў ці не выбіваў у яго з рук свечку, і зноў у цемры чуўся вясёлы смех і таўхатня.

Але ўсё на свеце мае канец. Дзеці патрохі ўціхамірыліся і пачалі адзін за адным спускацца далей па галоўнаму ходу. Пры мільгаючым святле ад свечак цмяна вызначаліся высокія каменныя сцены аж да таго месца, дзе яны злучаліся між сабой на вышыні шасцідзесяці футаў. У шырыню гэты галоўны ход меў не больш за